АСАБІСТЫЯ І КАМАНДНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ "БЕЛА-СІНІХ"
У сталіцы завяршылася ўрачыстая цырымонія закрыцця беларускага футбольнага сезона-2024 "Зорны мяч". Вызначаны пераможцы вялікай колькасці намінацый — лаўрэатамі ў многіх аказаліся прадстаўнікі нашага клуба.
Пра галоўных трыўмфатараў паведамлялася асобна: гаворка аб ўзнагародах Вадзіма Скрыпчанкі і Фёдара Лапавухава. Тут жа падсумуем іншыя.
Мінскае "Дынама" атрымала ПРЫЗ "СПРАВЯДЛІВАЯ ГУЛЬНЯ" як каманда, якая набрала найменшую колькасць штрафных балаў (жоўтыя і чырвоныя карткі) у чэмпіянаце краіны.
У сімвалічныя зборныя элітнага дывізіёна ўключаны восем "бела-сініх": у "А" — Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, РАІ, Аляксандр СЯЛЯВА; у "Б" — Вадзім ПІГАС, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Павел СЯДЗЬКО.
НАЙЛЕПШЫ АБАРОНЦА ЖАНОЧАГА ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ — Юлія СЛЯСАРЧЫК ("Дынама"-БДУФК).
Сэртыфікат за ўнёсак у развіццё дзіцяча-юнацкага футбола ўручылі трэнеру нашай Акадэміі Дзмітрыю ЧАЛЕЮ.