АНДРЭЮ ЛАЎРЫКУ — 50 ГАДОЎ!
У суботу, 7 снежня, цёплыя словы ў свой адрас прымае Андрэй ЛАЎРЫК — экс-гульцу мінскага "Дынама" і нацыяльнай зборнай Беларусі спаўняецца 50 гадоў.
Гэты настырны, баявіты, бясстрашны ўніверсал выступаў у складзе "бела-сініх" цягам двух сезонаў (66 афіцыйных матчаў, 12 галоў): у 1996-м прымерыў срэбраны медаль найвышэйшай лігі, годам пазней стаў уладальнікам чэмпіёнскага тытула, а таксама быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны.
Андрэй Іванавіч працаваў у нашым клубе і па сканчэнні гульнявой кар’еры — спартовым дырэктарам. І заўсёды з’яўляецца жаданым госцем на паядынках з удзелам мінскіх дынамаўцаў.
Сардэчна віншуем юбіляра! Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і рэалізацыі ўсіх планаў!