АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА-2024
У Instagram-акаўнце "бела-сініх" завершана важнае галасаванне — заўзятары выбіралі самы прыгожы мяч, забіты нашай галоўнай камандай у гэтым годзе.
На сімвалічны старт "выйшла" 16 трапных стрэлаў. У выніку аўтарам найлершага гола-2024 прызнаны абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які 22 лістапада ў дамашнім чэмпіянатным супрацьстаянні з "Тарпеда"-БелАЗам (1:1) паразіў цэль са "стандарта" метраў з 35.
Віншуем вопытнага футбаліста з перамогай у намінацыі!