АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 30-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 30-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2024.
У гэту адзінадцатку трапіў і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое закрыла праграму ўнутранага сезона нічыёй 1:1 у Брэсце.
Адзначаным аказаўся Аляксандр СЯЛЯВА — зраўняў лік шыкоўным стрэлам у дотык метраў з 12.
Для вопытнага апорніка гэта трэцяе ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 27-га і 29-га тураў).