АЛІНА ХАРАШЧАК — НАЙЛЕПШАЯ Ў СКЛАДЗЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Роўна 300 чалавек паўдзельнічала ў апытанцы па вызначэнні MVP нашай жаночай каманды ў 2024 годзе, арганізаванай у афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".
Найлепшым гульцом цяпер ужо пяціразовых чэмпіёнак Беларусі прызнана Аліна ХАРАШЧАК, якая з 37 галамі ўзначаліла спіс снайпераў "Дынама"-БДУФК па выніках сезона.
За 19-гадовага хаўбека прагаласаваў 161 заўзятар (53,67%). Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: 2. Ганна СІНЯЎСКАЯ — 29 (9,67%). 3. Настасся ШУПО — 27 (9%). 4. Дар’я МАНЮКОВА — 19 (6,33%). 5. Настасся КАВАЛЁВА — 18 (6%). 6. Настасся МАГЕР — 14 (4,67%). 7. Юлія СЛЯСАРЧЫК — 13 (4,33%). 8. Ганна ПІЛІПЕНКА — 11 (3,67%). 9. Яна АРЦІШЭЎСКАЯ — 5 (1,67%). 10. Ганна САС — 3 (1%).