50-Ы МАТЧ УЛАДЗІСЛАВА КАЛІНІНА ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Чацвярговы намінальна дамашні паядынак супраць паўночнаірландскага "Ларна" (2:0) стаў для Ўладзіслава КАЛІНІНА юбілейным — 50-м у форме галоўнай каманды мінскага "Дынама".
Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 чэрвеня 2021-га — у выязной сустрэчы 1/8 фінала Кубка краіны з "Лідай".
Вось як выглядае раскладка паўсотні матчаў універсальнага абаронцы па турнірах: чэмпіянат — 36, Кубак — 7, Ліга чэмпіёнаў — 1, Ліга Еўропы — 2, Ліга канферэнцый — 4.