Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗБОРНАЯ U17: БЕЗ ПУЦЁЎКІ Ў ФІНАЛЬНЫ ТУРНІР

26.03.2024

Цягам тыдня ў Босніі і Герцагавіне квартэт нацыянальных каманд, сфармаваных з футбалістаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, змагаўся ў межах групы 8 элітнага раўнда EURO’2024 U17.

Юнацкая зборная нашай краіны, на жаль, не здолела заваяваць адну з пары пуцёвак у фінальны турнір. Для вырашэння задачы патрабавалася ў заключным паядынку ўзяць верх над гаспадарамі "пулькі". Падначаленыя Дзмітрыя Караткевіча адкрылі лік, але ў далейшым прапусцілі тры мячы.

Каштоўны досвед выступленняў на такім узроўні атрымалі прадстаўнікі мінскага "Дынама": абаронцы Павел АПЯЦЁНАК, які працягне працаваць з асноўным складам, і Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, а таксама хаўбек Ягор МОЎЧАН (2008 г.н.).

20.3. БЕЛАРУСЬ — Чэхія — 0:1 (АПЯЦЁНАК і ЛЕАНЦЮК правялі ўвесь матч, ЛЕАНЦЮК убачыў перад сабой жоўтую картку на 30-й хвіліне)

23.3. Польшча — БЕЛАРУСЬ — 0:1 (АПЯЦЁНАК і ЛЕАНЦЮК правялі ўвесь матч, ЛЕАНЦЮК папярэджаны на 99+-й хвіліне)

26.3. Боснія і Герцагавіна — БЕЛАРУСЬ — 3:1 (АПЯЦЁНАК правёў увесь матч і атрымаў "гарчычнік" на 36-й хвіліне, МОЎЧАН быў заменены на 46-й)

Вынік. 1. Польшча — 6. 2. Чэхія — 6. 3. Боснія і Герцагавіна — 3. 4. БЕЛАРУСЬ — 3.

Фота: vk.com/belarusff