ЗБОРНАЯ U17 АДОЛЕЛА СТАРЭЙШЫХ ЗА СЯБЕ СУПЕРНІКАЎ
Нацыянальная каманда нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, працягвае весці актыўнае жыццё. Так, тыдзень таму стала пераможцам "Кубка развіцця" ў Мінску, а потым адправілася на трэнінг-кэмп у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, дзе запісала сабе ў скарбонку дзве паспяховыя кантрольныя сустрэчы.
У выязны спіс трапілі і футбалісты са структуры мінскага "Дынама" — абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, хаўбекі Арцём ГРАБЦЭВІЧ і Ягор МОЎЧАН (2008 г.н.).
28.2. БЕЛАРУСЬ U17 — Саудаўская Аравія U18 — 2:1 (АПЯЦЁНАК, ЛЕАНЦЮК і МОЎЧАН адгулялі першы тайм, прычым МОЎЧАН забіў на 30-й хвіліне, ГРАБЦЭВІЧ выйшаў на замену на 46-й)
2.3. БЕЛАРУСЬ U17 — Саудаўская Аравія U18 — 2:1 (ГРАБЦЭВІЧ, ЛЕАНЦЮК і МОЎЧАН былі заменены на 46-й хвіліне, АПЯЦЁНАК — на 75-й)
Фота: abff.by