З ДНЁМ МІЛІЦЫІ!
ФК "Дынама-Мінск" віншуе з Днём міліцыі ўсіх супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў!
Гэта прафесійнае свята адзначаецца ў Беларусі 4 сакавіка — і дазваляе аддаць належнае смелым і мужным людзям, якія стаяць на варце міру, законнасці, правапарадку і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Вялікі дзякуй за службу! Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і як мага менш трывожных хвілін у рабочы і не толькі час!