З ДНЁМ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!
Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі — найважнейшага дакумента, які быў прыняты роўна 30 гадоў, 15 сакавіка 1994-га, і замацаваў статус Беларусі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, усталяваў прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Таксама ўпершыню ў гісторыі краіны ў сістэме найвышэйшых органаў дзяржаўнай улады была прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дапаўненні і змены ў Канстытуцыю ўносіліся на рэспубліканскіх рэферэндумах, якія адбыліся ў 1996, 2004 і 2022 гадах.
Гэтая Канстытуцыя адказвае сучаснаму духу часу і зацвярджвае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці нашай дзяржавы.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе беларусаў з такой значнай датай!