ЯШЧЭ АДЗІН СПАРЫНГ З "АСТРАЎЦОМ"
Моладзевы склад "бела-сініх" правядзе заключны кантрольны паядынак напярэдадні дэбюту ў першай лізе чэмпіянату Беларусі-2024.
У суботу, 30 сакавіка, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца з "Астраўцом" (Д2) — на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак а 12-й гадзіне. Уваход вольны.
Адзначым, што ў гэтай перадсезонцы наша каманда ўжо сустракалася з апанентам з атамнай сталіцы краіны. І тады саступіла — 1:2.