ВЫКЛІК У ДЗЯВОЧУЮ ЗБОРНУЮ U19
Дзявочая зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістак не старэйшых за 2005 год нараджэння, у наступным месяцы выступіць у другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2024 U19.
Падначаленыя Ўладзіміра Шындзікава адправяцца ў Сербію, дзе ў межах групы 5 дывізіёна А пазмагаюцца за адзіную пуцёўку ў фінальны турнір з бельгійкамі (3 красавіка), гаспадынямі квартэта (6-га) і славачкамі (9-га).
У гэтых паядынках можа прыняць удзел восем прадстаўніц мінскага "Дынама"-БДУФК: абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Аляксандра ТАРАДУДА, Аліна ЧАРЛЁНАК, хаўбекі Настасся МАГЕР, Лія ЦІХАМІРАВА, Аліна ХАРАШЧАК, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.