ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ
У нядзелю, 10 сакавіка, "бела-сінія" вырашылі задачу выхаду ў 1/2 фінала Кубка Беларусі-2023/24.
Праўда, у дамашнім матчы з барысаўскім БАТЭ давялося перажыць шмат трывожных момантаў. Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі саступілі 2:3, але дабіліся жаданага дзякуючы поспеху ў серыі пенальці (5:4).
Акіян эмоцый у гэтым надзвычай яскравым супрацьстаянні — у відэа, якое падрыхтавана клубнай прэс-службай і размешчана на Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!