ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ БАТЭ — "ДЫНАМА-МІНСК"
У сераду, 6 сакавіка, мінскае "Дынама" святкавала выязную перамогу ў "класіка" — 1:0. Станоўным вынікам атрымалася ўпрыгожыць першую серыю супрацьстаяння з барысаўскім БАТЭ ў межах 1/4 фінала Кубка Беларусі-2023/24.
Прапануем увазе заўзятараў адзіны ў той вечар гол — за аўтарствам 17-гадовага цэнтральнага паўабаронцы "бела-сініх" Арцёма Сакалоўскага, а таксама іншыя цікавыя фрагменты напружаннага матчу.