УСЕ ГАЛЫ МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "СМАРГОНЬ"
"Бела-сінія" пераканаўча пачалі абарону чэмпіёнскага тытула — у межах 1-га тура розыгрышу элітнага дывізіёна-2024 не пакінулі шансаў "Смаргоні" (5:0) на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні".
Прадстаўляем увазе заўзятараў галявы дубль Раймонда Адэолы, трапныя стрэлы Арцёма Сакалоўскага, Паўла Мялёшына і Рамана Бегунова — у відэа, размешчаным на Youtube-канале нашага клуба.
Прыемнага прагляду!