УЛАДЗІСЛАЎ ВАСІЛЬЕЎ — ГУЛЕЦ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Кантракт з ФК "Дынама-Мінск" падпісаў казахстанскі паўабаронца Ўладзіслаў ВАСІЛЬЕЎ.
Наша навабранец нарадзіўся 10 красавіка 1997 года ў Карагандзе. Выхаванец мясцовага "Шахцёра" (першы трэнер Юрый Кузьміч Каплаух), за галоўную каманду якога дэбютаваў 7 сакавіка 2015-га — у выязной чэмпіянатнай сустрэчы з "Таразам", прычым адразу ж выйшаў на поле ў "старце". За "гарнякоў" правёў тры сезоны — 25 матчаў, 1 гол + 2 выніковыя перадачы.
У 2018-м пераехаў у Беларусь, дзе далучыўся да першалігавага "Энергетыка"-БДУ. І з ходу ўзваліў на сябе лідарскія функцыі, дапамог "студэнтам" узняцца ў элітны дывізіён (сумарна на тым этапе кар’еры — 45/12+25), дзякуючы чаму прыцягнуў увагу брэсцкага "Дынама", куда адправіўся летам 2019-га — і прымерыў залаты медаль айчыннай найвышэйшай лігі.
У 2020-м быў аддадзены ў арэнду іншаму прадстаўніку горада над Бугам — "Руху" (27/8+6). У далейшым выступаў за той жа "Энергетык"-БДУ (2021; 17/6+9), узбекістанскі "Андыжан" (2021; 8/1), казахстанскія "Табол" (2022; 27/1) і "Ардабасы" (20; 1+1), у складзе якога заваяваў чэмпіёнскі тытул.
Мае ў актыве 12 паядынкаў за нацыянальную зборную роднай краіны.
Уладзіслаў, сардэчна вітаем у "бела-сіняй" сям’і! Няхай усё атрымаецца!