У СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧА — 200 ГУЛЬНЯЎ ЗА "ДЫНАМА"
Суботні паядынак са "Смаргонню" (5:0) аказаўся для Сяргея ПАЛІЦЕВІЧА юбілейным — 200-м афіцыйным за "Дынама-Мінск".
Цэнтральны абаронца дэбютаваў тут больш за тузін гадоў таму — 2 красавіка 2011-га ў дамашняй сустрэчы найвышэйшай лігі з бабруйскай "Белшынай". Потым былі пяць сезонаў у складзе нашай каманды, легіянерскі перыяд кар’еры, вяртанне ў Беларусь. У студзені 2023-га ўраджэнец Ліды зноў стаў "бела-сінім" — і разам з партнёрамі заваяваў доўгачаканы чэмпіёнскі тытул.
Вось як выглядае разбіўка 200 матчаў па турнірах: Д1 — 153, Кубак краіны — 16, Суперкубак Беларусі — 1, Ліга Еўропы — 29, Ліга канферэнцый — 1. Дарэчы, у актыве футбаліста на гэтым этапе — 14 галоў.
Віншуем Сяргея з дасягненнем знакавай мяжы і зычым скарыць з мінскім "Дынама" яшчэ мноства вяршынь!