У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ — ДВОЕ "БЕЛА-СІНІХ"
За экватарам першага веснавога месяца галоўная дружына нашай краіны правядзе выязныя кантрольныя паядынкі. У чацвер, 21 сакавіка, — з чарнагорцамі ў Турцыі, у аўторак, 26-га, — з супернікамі з Мальты на гэтай міжземнаморскай выспе.
Трэнерскі штаб іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра вызначыўся з канчатковым спісам выкліканых футбалістаў, куды ўключаны два мінскія дынамаўцы — абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ і нападнік Ілля ЧАРНЯК, для якога, дарэчы, гэта дэбютнае запрашэнне ў нацыянальную зборную Беларусі.
Зычым прадстаўнікам "бела-сініх" поспехаў у спарынгах!