У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ ЧАКАЮЦЬ ТРОХ НАШЫХ ХЛОПЦАЎ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, у хуткім часе згуляе два паядынкі. У пятніцу, 22 сакавіка, намінальна дамашні з равеснікамі з Грэцыі ў межах адборачнай кампаніі EURO’2025 U21 (у армянскім Армавіры), а ў панядзелак, 25-га, — спарынг у Мінску з першалігавым віцебскім "Макслайнам".
Удзел у гэтых матчах могуць прыняць тры прадстаўнікі "бела-сініх" — брамнікі Арцём КАРАТАЙ і Іван ШЫМАКОВІЧ, нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА.
Адзначым, што на пасаду галоўнага трэнера моладзевай зборнай вярнуўся вядомы беларускі спецыяліст Сяргей Яромка.