СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧ ЗГУЛЯЎ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная дружына нашай краіны правяла першы з двух сакавіцкіх паядынкаў. І ў турэцкай Антальі саступіла супернікам з Чарнагорыі — 0:2, прапусціўшы на 27-й і 45-й хвілінах, а таксама не рэалізаваўшы пенальці на 74-й.
На поле стадыёна "Мардан" выйшаў адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама" — абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ адпрацаваў ад стартавага свістка да фінальнага з капітанскай павязкай на рукаве.
Наступны спарынг чакае беларусаў у аўторак, 26-га, — на выездзе з мальційцамі.
Фота: vk.com/belarusff