СТАЛІ ВЯДОМЫ СУПЕРНІКІ DMEDIA ПА WINLINE-МЕДЫЯЛІЗЕ
Сёння ў Маскве, на Вялікай спартовай арэне "Лужнікі", адбылося лёсаванне пятага сезона Winline Media Football League.
У ліку ўдзельнікаў групавога этапа ўпершыню ёсць прадстаўнік Беларусі — мінская DMEDIA, якая трапіла ў квінтэт С разам з "Амкалам", "Народнай камандай", "Чыста Піцерам" і пераможцам адной са "стыкавых" пар "Бамавец" — "Тандэм".
Апроч таго, падначаленыя Мікіты Букаткіна пазмагаюцца з суперніцамі з іншых "пулек" — "Эгрысі", "Цітанам" і "Грашыма".
Чакаецца, што некалькі матчаў DMEDIA пройдзе ў Беларусі.
Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце мінскага "Дынама", а таксама ў сацыяльных сетках нашай медыйнай каманды — telegram и Instagram.