РАЙМОНД АДЭОЛА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СМАРГОННЮ"
Па выніках кожнага дамашняга паядынку "бела-сініх" у чэмпіянаце Беларусі-2024 надзейны партнёр нашага клуба — Маладзечненскі мясакамбінат працягвае ўручаць MVP у складзе мінскага "Дынама" аб’ёмістыя мясныя боксы.
Першым узнагароджаным аказаўся паўабаронца Раймонд АДЭОЛА, які яскрава праявіў сябе ў гульні са "Смаргонню" (5:0). 22-гадовы легіянер з Нігерыі выйшаў на замену на 40-й хвіліне — і адзначыўся дублем з галамі на 42-й і 46-й.