РАЙМОНД АДЭОЛА — MVP СТАРТАВАГА ГУЛЬНЯВОГА ДНЯ ЧЭМПІЯНАТУ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала галоўнага героя 1-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Лаўры MVP гульнявога дня прымерыў паўабаронца мінскага "Дынама" Раймонд АДЭОЛА, які ўдачна выйшаў на замену ў дамашнім супрацьстаянні са "Смаргонню" (5:0).
22-гадовы нігерыец быў узняты з лаўкі запасных на 40-й хвіліне, а ўжо на 42-й адкрыў лік галам у складзе "бела-сініх". На шчасце, тым не абмежаваўся — аформіў дубль шыкоўным ударам з сярэдняй дыстанцыі на 10-й секундзе другога тайма.
Нагадаем, што па выніках матчу Адэола атрымаў спецыяльны прыз ад Маладзечненскага мясакамбіната плюс трапіў у сімвалічную зборную тура.