НАВІЧКІ ВЫБРАЛІ ГУЛЬНЯВЫЯ НУМАРЫ
Ужо заўтра "бела-сінія" правядуць першы ў годзе афіцыйны паядынак — за Суперкубак Беларусі-2024 супраць жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа.
На поле стадыёна "Шахцёр" у Салігорску у форме нашай каманды дэбютуе адразу некалькі навічкоў.
Дарэчы, усе футбалісты, якія папоўнілі склад мінскага "Дынама" гэтай зімой, вызначыліся з гульнявымі нумарамі.
Вадзім ПІГАС выбраў №2, Павел МЯЛЁШЫН — №9, Раймонд АДЭОЛА — №14, Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ — №19, Мацвей МІХАЙРЫН — №27, Ілля ЧАРНЯК — №47, Ігар ШКОЛІК — №80.
Асобная група — хлопцы, якія вярнуліся з арэнды: Арцём КАРАТАЙ — №49, Аляксандр МІХАЛЕНКА — №18, Дзмітрый НІЖНІК — №22.
Лічбы на спіне памянялі Аляксандр СЯЛЯВА — цяпер №8, Глеб ЖЭРДЗЕЎ — №11, Мікіта ДЗЕМЧАНКА — №88.