Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗАБІЛІ ТУЗІН МЯЧОЎ У ВАРОТЫ "СМАРГОНІ"

23.03.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 2-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — СМАРГОНЬ — 12:0 (7:0)
МІНСК. 23 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 90 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Шыпіца, С.Якуцэвіч, А.Серык (усе — Гродна).
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Слясарчык (Капусціна, 46), Сітнікава (Гаршкова, 46), Чарлёнак, Капыша, Магер, Сас (Каліноўская, 46), Манюкова (Ціхамірава, 46), Шупо, Сіняўская, Арцішэўская (Харашчак, 46).
Запасныя: Кавальчук, Піліпенка.
СМАРГОНЬ: Чарнецкая, Лабко, Чудакова (Савонь, 77), Аўгустовіч, Сауткіна (Сульжыцкая, 65), Страшкевіч (Прышчэпава, 60), П.Кавалёва (Карней, 46), А.Кавалёва, Санюкевіч (к), Ціхановіч, Палуян (Вольская, 60).
Запасная: Рыдаль.
ГАЛЫ: 1:0 — Сіняўская (1, пас — Шупо). 2:0 — Капыша (12). 3:0 — Сіняўская (23, пас — Капыша). 4:0 — Шупо (24, пас — Арцішэўская). 5:0 — Манюкова (26, пас — Арцішэўская). 6:0 — Сас (29, пас — Чарлёнак). 7:0 — Магер (31). 8:0 — Шупо (56, пас — Ціхамірава). 9:0 — Харашчак (64, пас — Сіняўская). 10:0 — Харашчак (74, пас — Чарлёнак). 11:0 — Капыша (84, са штрафнога). 12:0 — Капыша (86, пас — Гаршкова).