Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ — З ПЕРАМОГАЙ Ў ВІЦЕБСКУ

28.03.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 3-га тура

ВІЦЕБСК — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:4 (1:2)
ВІЦЕБСК. 28 сакавіка. Футбольны манеж. Пачатак у 15.00. 60 гледачоў. 
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), Н.Данчанка (Мінск), Г.Налівайка (Асіповічы).
ВІЦЕБСК: Конак (Качан, 76), Ніжагародава, Дзенісенка, Казіева (Кар.Сярова, 41; Міхан, 76), Н.Васільева (к), Якушэвіч, Талкун (Ігнаценкава, 46), Несцяровіч, В.Васільева, Завадская, Янчыленка (Скрабкова, 84).
Запасныя: Алёшына, Белавус, Рамановіч, Кір.Сярова.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Слясарчык, Сітнікава (Гаршкова, 88), Каліноўская, Капыша, Манюкова (Магер, 76), Сас (Чарлёнак, 84), Піліпенка (к), Шупо, Сіняўская (Арцішэўская, 76), Кавалёва (Харашчак, 84).
Запасныя: Залётава, Капусціна, Ціхамірава, Раброва.
ГАЛЫ: 0:1 — Манюкова (29, пас — Шупо). 0:2 — Манюкова (40). 1:2 — Ніжагародава (46+). 1:3 — Шупо (53, пас — Піліпенка). 1:4 — Сіняўская (75, пас — Шупо).