Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ РАЗГРАМІЛІ "БАБРУЙЧАНКУ"

17.03.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 1-га тура

БАБРУЙЧАНКА (БАБРУЙСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:11 (0:9)
БАБРУЙСК. 17 сакавіка. Стадыён імя Аляксандра Пракапенкі. Пачатак у 15.00. 25 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Маркаў, Я.Раманаў (абодва — Магілёў), А.Кавалёў (Асіповічы).
БАБРУЙЧАНКА: Бядуліна (Кучынская, 46), Шпак (Мартынюк, 68), Логінава, Сідарчук, Дубень, Ліннік, Курловіч (Старавойтава, 87), Кунцэвіч, Аніскоўцава, Луцкевіч (к), Пахлёстава (Казак, 46).
Запасная: Гарбунова.
ДЫНАМО-БДУФК: Кавальчук, Чарлёнак, Сітнікава (Каліноўская, 66), Слясарчык (Капусціна, 46), Капыша, Сас (Тарадуда, 46), Манюкова, Шупо (Харашчак, 46), Піліпенка (к) (Ціхамірава, 46), Арцішэўская, Сіняўская.
Запасная: Залётава.
ГАЛЫ: 0:1 — Піліпенка (2, пас — Слясарчык). 0:2 — Сас (6). 0:3 — Піліпенка (11, пас — Шупо). 0:4 — Піліпенка (17). 0:5 — Арцішэўская (19, пас — Капыша). 0:6 — Шупо (23). 0:7 — Капыша (30, пас — Піліпенка). 0:8 — Сіняўская (35, пас — Слясарчык). 0:9 — Арцішэўская (44, пас — Капыша). 0:10 — Сіняўская (71). 0:11 — Харашчак (74, пас — Ціхамірава).