НАШ МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД ЧАКАЕ СПАРЫНГ У ЖОДЗІНА
"Дынама-Мінск"-2 правядзе чарговы кантрольны паядынак у межах падрыхтоўкі да старту ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2024.
З удзельнікам таго ж турніру — "Тарпеда"-БелАЗам-2 — падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца ў пятніцу, 22 сакавіка. Месца сустрэчы — Жодзіна, поле са штучным пакрыццём стадыёна "Тарпеда" (вул. Лебядзеўскага, 18). Пачатак у 13.00.
Адзначым, што супернікі ўжо гулялі спарынг у гэтай перадсезонцы. Тады, напрыканцы студзеня, пераможцу вызначыць не атрымалася — нічыя 1:1.