МІНСКАЕ "ДЫНАМА" ЗГУЛЯЕ Ў КАЛІНІНГРАДЗЕ
У двухтыднёвую паўзу пасля стартавага тура айчыннага элітнага дывізіёна-2024 ў планах "бела-сініх" значыцца міжнародны кантрольны матч.
Наша каманда без групы зборнікаў адправіцца ў Калінінград, дзе на "Растэх Арэне", якая ўмяшчае 35000 гледачоў, сустрэнецца з "Балтыкай" — удзельнікам расійскай прэм’ер-лігі. Паядынак адбудзецца ў пятніцу, 22 сакавіка, і пачнецца ў 20.00 па мясцовым часе (21.00 па беларускім).
Пра арганізатара трансляцыі будзе паведамлена дадаткова.