Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"МІНСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

29.03.2024

У нядзелю, 31 сакавіка, айчынных прыхільнікаў футбола чакае сталічнае дэрбі — "Дынама" адправіцца ў госці да "Мінска" на стадыён па вул. Маякоўскага, 127/3. Стартавы свісток у гэтай гульні 2-га тура найвышэйшай лігі-2024 прагучыць у 17.00.

КВІТКІ

Кошт адзіны — 6 рублёў.

Набыць можна загадзя — у анлайн-рэжыме ці перад пачаткам паядынку — у касах арэны (з 15.30).

Для дзяцей да 12 гадоў і пенсіянераў уваход вольны.

Заўзятарам нашай каманды выдзелены сектары 4-7.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў сталіцу прыйдзе сапраўдная вясна — сонечна, малавоблачна і з тэмпературай +20+22 градусы.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі з’явіцца на полі ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты суддзя — Сяргей Клімашэўскі (Мінск).

Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч (Мінск).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Жардзецкі (Хацежына).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць тэлеканал "Беларусь 5".