КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН"
У нядзелю, 7 красавіка, "бела-сінія" згуляюць чарговы паядынак на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — гэтым разам супраць наваполацкага "Нафтана" ў межах 3-га тура чэмпіянату Беларусі-2024 ў элітным дывізіёне.
Пачатак у 18.00. Заклікаем заўзятараў прыйсці на трыбуны і максімальна горача перажываць за любімую каманду!
Квіткі коштам 6-13 рублёў можна купіць:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе нашага клуба на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень матчу набывайце квіткі ў касах на "Дынама-Юні" — з 14.00 да 19.00.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў поля (фанаты) — С3, для прыхальнікаў "Нафтана" выдзелены В5.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
УВАЗЕ ЎЛАДАЛЬНІКАЎ АБАНЕМЕНТАЎ! Для вас выдзелены сектар А5 — займаць можна любое вольнае месца. Пры наведванні паядынку неабходна прад’явіць сезонную картку пры ўваходзе.