КВАРТЭТ "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 1-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 1-га тура чэмпіянату Беларусі-2024 ў найвышэйшай лізе.
У "каманду тыдня" ўключана чацвёра гульцоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах узяла верх над "Смаргонню" — 5:0.
Адзначанымі аказаліся абаронцы Раман БЕГУНОЎ (гол з "асістам") і Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, хаўбек Раймонд АДЭОЛА (цягам шасці хвілін пасля выхаду на замену забіў два мячы), нападнік Павел МЯЛЁШЫН (ачковы дубль — 1+1).