ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ГАДЗІНА ДЛЯ ДЫНАМАЎЦАЎ
У залі для прэс-канферэнцый Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" адбылася нарада для кіраўніцтва і супрацоўнікаў нашага клуба.
На парадку дня стаялі тэмы транспартнай дысцыпліны, прафілактыкі правапарушэнняў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарта ў ЗАТ "Футбольны клуб "Дынама-Мінск".
Запрошанымі лектарамі сталі дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска падпалкоўнік міліцыі Павел Піскароў і намеснік начальніка аддзела ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска маёр міліцыі Іван Яцкевіч, якія таксама адказалі на шматлікія пытанні аўдыторыі.