ІЛЛЯ ДУБІНЕЦ ПРАЦЯГНЕ ВЫСТУПАЦЬ ЗА "СЛУЦК"
Флангавы хаўбек мінскага "Дынама" Ілля ДУБІНЕЦ зноў аддадзены ў арэнду ў "Слуцк", колеры якога будзе абараняць да сканчэння сезона.
Выхаванец клубнай Акадэміі выступаў за "цукровую" дружыну ў ліпені-снежні 2023-га: 15 матчаў ва ўсіх турнірах, 4 галы + 4 выніковыя перадачы.
Нагадаем, што на рахунку 19-гадовага футбаліста — 2 паядынкі за асноўны склад "бела-сініх".