ІЛЛЯ ЧАРНЯК ДЭБЮТАВАЎ ЗА ГАЛОЎНУЮ КАМАНДУ КРАІНЫ
Завершаны кантрольны паядынак нацыянальных зборных Мальты і Беларусі. Вызначыць больш моцнага не атрымалася — нічыя 0:0.
У спарынгу прынялі ўдзел два футбалісты мінскага "Дынама". Абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ адпрацаваў ад стартавага свістка да фінальнага з капітанскай павязкай на рукаве. А для форварда Іллі ЧАРНЯКА, які ўступіў у гульню на 77-й хвіліне, то аказаўся дэбют у складзе галоўнай каманды нашай краіны.
Фота: t.me/abffby