ГУЛЬЦЫ "ДЫНАМА"-БДУФК У ЗБОРНАЙ U17: ТОЛЬКІ ПЕРАМОГІ
У Чарнагорыі завяршыўся міні-турнір у межах групы 1 дывізіёна "В" чэмпіянату Еўропы-2024 сярод зборных, укамплектаваных футбалісткамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння. І нашы суайчынніцы на чале з Марынай Ліс прадэманстравалі стаадсоткавы паказчык!
Вялікі ўнёсак у вырашэнне задачы зрабілі дзве прадстаўніцы мінскага "Дынама"-БДУФК — хаўбек Настасся КАВАЛЁВА, якая гуляла з капітанскай павязкай на рукаве, і форвард Алена РАБРОВА.
12.3. БЕЛАРУСЬ — Андора — 5:0 (КАВАЛЁВА правяла ўвесь матч, РАБРОВА была заменена на 46-й хвіліне).
14.3. БЕЛАРУСЬ — Літва — 3:0 (КАВАЛЁВА правяла ўвесь матч і ўсталявала канчатковы лік на 86-й хвіліне, РАБРОВА выйшла на поле на 46-й)
16.3. БЕЛАРУСЬ — Чарнагорыя — 6:2 (КАВАЛЁВА правяла ўвесь матч, РАБРОВА аформіла хет-трык трапнымі стрэламі на 6-й, 10-й, 51-й хвілінах, атрымала папярэджанне на 34-й і была заменена на 83-й)
Вынік. 1. БЕЛАРУСЬ — 9. 2. Чарнагорыя — 6. 3. Літва — 3. 4. Андора — 0.
Фота: прэс-служба АБФФ