ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
Прадстаўніцтва мінскага "Дынама" ў галоўнай футбольнай камандзе нашай краіны павялічылася на баявую адзінку. Туды ўпершыню ў кар’еры выкліканы брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які ў гэтым сезоне правёў ужо тры паядынкі ў складзе "бела-сініх", прычым двойчы пакідаў свае ўладанні ў недатыкальнасці.
У актыве 20-гадовага гульца ёсць шэсць матчаў за моладзевую зборную Беларусі.
Нагадаем, што трэнерскі штаб іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра ў спарынгах з чарнагорцамі (21 сакавіка) і мальційцамі (26-га) разлічвае таксама на абаронцу Сяргея ПАЛІЦЕВІЧА і нападніка Іллю ЧАРНЯКА.