Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЫНАМАЎСКАЯ МОЛАДЗЬ САСТУПІЛА Ў РОДНЫХ СЦЕНАХ

18.05.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая лига

Матч 7-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-2 — БАТЭ-2 (БАРЫСАЎ) — 1:2 (0:1)
МІНСК. 18 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00. 300 гледачоў.
СУДДЗІ: Я.Шаціла, А.Тытуленка, Р.Тарбякоў (усе — Гомель).
ДЫНАМА-МІНСК-2: Каратай, Коўш, Туравец, Дубовік, Бейня (Белавус, 46), Адамовіч (Іванюковіч, 59), Грабцэвіч, Будзько (к) (Бекарэвіч, 86), Аляксандраў, Лісоўскі (Ісачэнка, 59), Каліноўскі (Самуйлік, 72).
Запасныя: Фралоў, Чарняўскі, Ліцвін, Кролік, Ніжнік.
БАТЭ-2: Панкратаў, Шкондзін, Восіпаў, Чуеўскі, Нескаромны, Баранаў (к), Блоцкі (Пратасеня, 64), Каласоўскі (Целеш, 46), Пілецкі (Мірскі, 64), Кісялёў (Галавачэнка, 46), Арлоўскі (Пятровіч, 68).
Запасныя: Марціновіч, Сінькевіч, Шэўчык, Шумскі, Чарных.
ГАЛЫ: 0:1 — Кісялёў (19). 0:2 — Пратасеня (85). 1:2 — Туравец (87, пас — Ісачэнка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Нескаромны (15), Шкондзін (72), Коўш (84).