"ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі неабходна зрабіць яшчэ крок для праходу ў паўфінал нацыянальнага Кубка-2023/24. Гульню ў адказ з барысаўскім БАТЭ ў нядзелю, 10 сакавіка, прыме стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней нашы хлопцы ўзялі верх на выездзе — 1:0.
КВІТКІ
Кошт — 6-13 рублёў. Набывайце праз анлайн-сервіс Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне, а ў дзень паядынку — у касах арэны (з 13.00 да 18.00).
Сектарам актыўнай падтрымкі "Дынама-Мінск" з’яўляецца С3, для заўзятараў БАТЭ выдзелены В5.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары на захадзе сталіцы будзе малавоблачна, без ападкаў — пры тэмпературы 0+2 градусы.
ФОРМА
Гаспадары выйдуць на родную "сінтэтыку" ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Гэта "класіка" абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам з Асіповічаў, асістэнтамі якога стануць Аляксандр Банцееў (Бабруйск) і Яўген Раманаў (Магілёў). Чацвёрты суддзя — Яўген Ясяновіч (Копішча).
Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніпаль).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Усё самае цікавае дазволіць убычыць тэлеканал "Беларусь 5".