"ДЫНАМА-МІНСК"-2 СТАРТУЕ Ў ПЕРШАЙ ЛІЗЕ 6 КРАСАВІКА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала поўны расклад паядынкаў стартавага адрэзку чэмпіянату краіны-2024 ў першай лізе.
У гэтым турніры прыме ўдзел моладзевы склад "бела-сініх" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лянцэвіча, які будзе праводзіць дамашнія матчы на стадыёне "Дынама-Юні".
Прадстаўляем інфармацыю па гульнях нашай каманды.
Тур 1 Субота, 6 красавіка ДЫНАМА-МІНСК-2 — Ніва (Долбізна) 17.00
Тур 2 Нядзеля, 14 красавіка Макслайн (Віцебск) — ДЫНАМА-МІНСК-2 14.00
Тур 3 Субота, 20 красавіка ДЫНАМА-МІНСК-2 — Баранавічы 19.00
Адзначым, што супрацьстаянне ў паўночным абласным цэнтры значыцца ў эфірнай сетцы тэлеканала "Беларусь 5". Астатнія сустрэчы пакажа Youtube-канал АБФФ.