"ДЫНАМА"-БДУФК СТАРТУЕ Ў ЧЭМПІЯНАЦЕ МАТЧАМ У БАБРУЙСКУ
Сёння ў сталіцы, у экспазіцыйнай галерэі Батанічнага сада, адбылося лёсаванне календара жаночага чэмпіянату Беларусі-2024.
Мінскае "Дынама"-БДУФК, якое чатыры гады запар утрымлівае званне наймацнейшага ў краіне, у стартавым туры пазмагаецца на выездзе з "Бабруйчанкай" — у прамежак з 15 па 17 сакавіка.
Тыднем пазней падначаленыя Юрыя Малеева ў родных сценах прымуць "Смаргонь".
У спаборніцтвах удзельнічаюць тыя ж 11 каманд, што і ў мінулым сезоне.