"ДЫНАМА-2" Ў СТАРТАВЫМ ТУРЫ ПРЫМЕ "НІВУ"
У сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне календара другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату Беларусі-2024.
У ліку 18 ўдзельнікаў ёсць і мінскае "Дынама-2" — каманда, якая ў мінулым сезоне з вельмі вялікім адрывам перамагла ў першынстве дублёраў.
Цяпер жа абноўленую абойму пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лянцэвіча чакае куды больш сур’ёзны выклік. Дэбютаваць на новым для сябе ўзроўні належыць 5-7 красавіка — дамашнім паядынкам з "Нівай" з Долбізна.
А ўжо праз тыдзень наш рэзерв на выездзе пазмагаецца з віцебскім "Макслайнам".
Фота: abff.by