ДВОЕ "БЕЛА-СІНІХ" — У ВЫЯЗНЫМ СКЛАДЗЕ ЗБОРНАЙ U17
Нацыянальная каманда нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, прыме ўдзел у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2024 U17.
У межах групы 8 падначаленыя Дзмітрыя Караткевіча паспрачаюцца за праход у фінальны турнір з супернікамі з Чэхіі (20 сакавіка), Польшчы (23-га) і Босніі і Герцагавіны (гаспадары "пулькі"; 26-га).
Трэнерскі штаб уключыў у выязны спіс двух прадстаўнікоў абароны з мінскага "Дынама". Адзначым, што Павел АПЯЦЁНАК працаваў у перадсезонцы з асноўным складам і ўжо паспеў трапіць у заяўку на дамашні кубкавы чвэрцьфінал з БАТЭ, а Дзмітрый ЛЕАНЦЮК у абойме моладзевай каманды рыхтаваўся да старту ў першай лізе.