ДУБЛЁРЫ "БЕЛА-СІНІХ" — У ПЕРШАЙ ЛІЗЕ
У мінулым сезоне дублёры мінскага "Дынама" далі шмат нагод ганарыцца сабой: святкавалі звышупэўнены трыумф у профільным турніры, сабраўшы 82 ачкі з 84, плюс выдатна выглядалі ў Юнацкай лізе УЕФА-2023/24, дзе прайшлі балгарскі "Лудагорац" і міма лютаўскіх выступленняў праляцелі толькі з-за мяча, прапушчанага напрыканцы матчу ў адказ з моцным нямецкім "Майнцам".
Нямала хлопцаў з дадзенай абоймы з пачатку года далучыліся да асновы "бела-сініх" — так, Арцём Сакалоўскі на днях прынёс выязную кубкавую перамогу над БАТЭ. Ну а трэнерскі штаб Дзмітрыя Лянцэвіча рупліва працуе, каб вывесці на якасна новы ўзровень наступную групу перспектыўных футбалістаў.
Гэта каманда ў сувязі са скасаваннем першынства рэзервістаў будзе заяўлена ў другі па значнасці дывізіён чэмпіянату Беларусі-2024, паядынкі якога стартуюць менш чым праз месяц.
Лёсаванне календара спаборніцтваў адбудзецца ў пятніцу, 15 сакавіка.