Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДАНІІЛ СІЛІНСКІ ПАПОЎНІЎ СКЛАД "ДЫНАМА"

28.03.2024

У шэрагах "бела-сініх" з’явіўся футбаліст, узяты ў арэнду, — менавіта ў такім статусе цягам сезона тут будзе гуляць хаўбек Данііл СІЛІНСКІ, трансферныя правы на якога належаць "Гомелю".

Наш навабранец нарадзіўся 6 студзеня 2000-га ў Баранавічах. Выхаванец мясцовай ДЮСШ-5 (першы трэнер Валерый Уладзіміравіч Чарняк). На прафесійным узроўні дэбютаваў у другім па значнасці дывізіёне — 27 мая 2018-га за "Баранавічы" ў дамашняй дуэлі з бабруйскай "Белшынай".

Выступаў за родны клуб (2018-19, 2021; усяго — 47 паядынкаў), "Слонім-2017" (2020; 25 / 1 гол). Летам 2021-га пачаў паход у найвышэйшай лізе — са "Смаргоні" (7/0), праз паўгода далучыўся да сталічнага "Энергетыка"-БДУ, дзе адразу замацаваўся ў асноўнай абойме (сумарна — 46 сустрэч).

У жніўні 2023-га папоўніў склад "Гомеля" (14 / 4 + 2 асістэнцкіх балы). Дарэчы, ужо засвяціўся ў гэтым чэмпіянаце Беларусі — 17 сакавіка правёў на поле 90 хвілін у гасцявым супрацьстаянні са "Слуцкам".

Данііл, ласкава вітаем у мінскім "Дынама"! Толькі яскравых матчаў і выдатных вынікаў!