БІТВА ЗА ЖАНОЧЫ СУПЕРКУБАК-2024: 10 САКАВІКА Ў 12.30

У нядзелю, 10 сакавіка, гульнявую праграму сезона адкрые "Дынама"-БДУФК — традыцыйным паядынкам за жаночы Суперкубак краіны. Нагадаем, што войска Юрыя Малеева выкарыстала ўсе тры папярэднія спробы заваяваць такі трафей (2021-23).
Гэтым разам прынцыповыя суперніцы пазмагаюцца на стадыёне ФК "Мінск" па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак у 12.30. Уваход вольны.
Нашы дзяўчаты, які будуць яшчэ і намінальнымі гасцямі ў супрацьстаянні, прымераць блакітныя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Віталем Палтаржыцкім з Чэрвеня, асістэнты — Станіслаў Якуцэвіч (Гродна) і Сяргей Ніканенка (Заслаўль). Чацвёрты суддзя — Арцём Ясель. Інспектар матчу — Уладзімір Кузьмін. Дэлегат АБФФ — Наталля Вараб’ёва (усе — Мінск).
За развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць назіраць трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".