"БАЛТЫКА" — "ДЫНАМА-МІНСК": ГАЛЫ МАТЧУ
У пятніцу, 22 сакавіка, "бела-сінія" згулялі на адным са стадыёнаў, якія прымалі матчы чэмпіянату свету-2018, — на калінінградскай "Растэх Арэне". І ў прысутнасці больш чым 5000 гледачоў годна выглядалі на фоне мясцовай "Балтыкі" — прадстаўніка расійскай прэм’ер-лігі. Праўда, фінальны свісток зафіксаваў перамогу гаспадароў — 3:1.
Усе галы гэтага міжнароднага спарынгу — у відэа, размешчаным на Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!
Фота: vk.com/fcbaltika