АПРАБАВАЛІ ГАЗОН СТАДЫЁНА "ШАХЦЁР"
"Бела-сінія" цалкам выканалі сваю медыяпраграму перад паядынкам за Суперкубак Беларусі-2024.
Спачатку адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Вадзіма СКРЫПЧАНКІ і Максіма ШВЯЦОВА, а потым наша каманда выйшла на "сінтэтыку" салігорскага стадыёна "Шахцёр", дзе ўжо заўтра, 2 сакавіка, пазмагаецца з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам.
Прадстаўляем увазе заўзятараў фатаграфіі з перадгульнявой трэніроўкі мінскага "Дынама".