АНДРЭЙ РЫЛАЧ АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ Ў "ГОМЕЛЬ"
Паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды за "Гомель".
Гэты ўніверсальны футбаліст далучыўся да "бела-сініх" у снежні 2022-га, у мінулым годзе правёў за асноўны склад 26 афіцыійных паядынкаў, аддаў 5 выніковых перадач (найвышэйшая ліга — 22/0+5, Кубак Беларусі — 2, Ліга канферэнцый — 2) і дапамог камандзе заваяваць доўгачаканы чэмпіёнскі тытул.
Зычым Андрэю максімальна паспяхова праявіць сябе на новым месцы і вярнуцца ў мінскае "Дынама" яшчэ больш моцным!