АЛЯКСАНДР МІХАЛЕНКА РАЗВІТАЎСЯ З НАШЫМ КЛУБАМ
Па пагадненні бакоў прыпынена дзеянне кантракта абаронцы Аляксандра МІХАЛЕНКА з ФК "Дынама-Мінск".
Выхаванец нашай Акадэміі ў 2018 годзе дэбютаваў за дублёраў, потым на правах арэнды выступаў за рэчыцкі "Спадарожнік" (2021), магілёўскі "Днепр" (2021), прысталічную "Іслач" (2022), мінскі "Энергетык"-БДУ (2023).
За галоўную каманду "бела-сініх" адзіны матч правёў 2 сакавіка — суперкубкавы супраць жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа.
Зычым Аляксандру ўдачы на новым працоўным месцы!